Меркель назвала непрымальнай палітыку Беларусі па пропуску мігрантаў у Літву

Меркель назвала непрымальнай палітыку Беларусі па пропуску мігрантаў у Літву

Ангела Меркель назвала непрымальнай палітыку Беларусі па пропуску мігрантаў у Літву, краіну-чальца ЕС, паведамляе Reuters. Канцлер Германіі бачыць палітычны складнік з боку Мінска ў згаданым міграцыйным крызісе.

"Вы бачыце цяпер, напрыклад, калі паглядзіце на тое, што адбываецца на беларуска-літоўскай мяжы, што з аглядкай на канвенцыю па бежанцах з боку [Аляксандра] Лукашэнкі робіцца некаторым чынам палітыка, што непрымальна", — сказала Меркель не прэс-канферэнцыі.

Улады Літвы неаднаразова заяўлялі, што да арганізацыі крызісу з мігрантамі могуць быць датычныя ўлады Беларусі, пагражалі санкцыямі і звярталіся па дапамогу да Еўрасаюза. У Літву за апошнія суткі нелегальна прыйшло з нашай краіны 110 чалавек, большасць з іх — іракцы. Сёлета колькасць такіх нелегалаў, затрыманых літоўскімі памежнікамі, павялічылася ў 29 разоў!

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі