Вы тут

Мем "дзяўчынка-катастрофа" быў прададзены амаль за 500 тысяч долараў

Мем "Дзяўчынка-катастрофа" з Зоі Рот / Дэйв Рот

Мем "Дзяўчынка-катастрофа" (фота, на якім чатырохгадовая Зоі Рот з усмешкай пазіруе на фоне дома ў агні) быў прададзены за 180 адзінак крыптавалюты "Эфір". Як і ў выпадку з усякай іншай валютай, кошт "Эфіру" вагаецца. Па стане на 30 красавіка 180 эфіраў ацэньваліся ў $495 тысяч.

Сям'я Зоі захавала аўтарскія правы і будзе атрымліваць 10% ад будучых продажаў NFT-токена з мемам. Грошы плануюць выдаткаваць на выплаты студэнцкіх пазык і ахвяраванні на дабрачыннасць.

Што такое NFT-токен? Гэта ўнікальны лічбавы экзэмпляр, які не можа быць абменены або замешчаны іншым. Усе NFT, уключаючы мем "Дзяўчынка-катастрофа", маюць пячатку з унікальным лічбавым кодам, які адзначае іх сапраўднасць. NFT-токены (іх яшчэ называюць неўзаемазамяняльнымі токенамі) захоўваюцца ў блокчэйне — сістэме размеркаванага рэестра, якая ляжыць у аснове біткойна і іншых крыптавалют.

NFT не перашкаджае капіяванню лічбавага артэфакта, ён толькі замацоўвае права валодання арыгінальным экзэмплярам.

Рынак правоў уласнасці на NFT-токены імкліва расце. Нядаўна газета The New York Times прадала NFT-токен артыкула за $560 тысяч. А часопіс Time выставіў на продаж тры свае вокладкі ў гэтым фармаце і зарабіў $435 тысяч.

Хочаце дапамагчы незалежнай журналістыцы? Станьце падпісчыкам на Patreon

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.