Мельянцоў: Эфекту ад візавых санкцыяў практычна няма

120103 Eurafokus 2.mp3

Цяперашнім светам, калі там-сям адчуваюцца пагрозы міжнароднай бяспецы, інакш можа і не выпадала б. Пра гэта гаворыць палітолаг Дзяніс Мельянцоў:

“Для Еўрапейскага саюза пытанне эмбарга на іранскую нафту і тое, што адбываецца на Бліжнім Усходзе, нашмат больш значнае. Значна больш увагі аддаецца гэтай праблематыцы, чым праблематыцы Беларусі. Гэта, збольшага, зразумела, таму што маштаб таго, што абываецца там, непараўнальны з тым, што адбываецца на Беларусі”.Замежныя міністры пашырылі крытэры, паводле якіх будуць накладацца санкцыі на беларускіх чыноўнікаў. Аднак гэтыя змены цяжка назваць значынымі.

Палітолаг Юрый Шаўцоў так кажа пра сітуацыю:

“Ім трэба было прадэманстраваць неяк сваёй грамадскасці зрухі ў бок Беларусі. Вось гэта такім чынам і дэманструецца”. 

Пашырэнне крытэрыяў прывядзе да таго, што “чорны спіс неўязных” папоўніцца новымі асобамі. Можна, аднак, казаць, што крытэрыі даволі цьмяныя. Апроч пашырэння спісу “неўязных” яны ні на што не ўплываюць. Кажа прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Еўрасаюза Мая Качыянчыч


“Пад новыя санкцыі трапяць асобы, датычныя да сур’ёзных парушэнняў правоў чалавека і ціску на грамадзянскую супольнасць і дэмакратычную супольнасць, а таксама асобы, якія жывуць за кошт рэжыму альбо падтрымліваюць яго”. 

Што можа змяніцца цераз гэта, гаворыць Дзяніс Мельянцоў:

"Пра эфект казаць – я думаю – не выпадае. Эфекту ад візавых санкцыяў практычна ніякага няма. Як казалі шматлікія эксперты і аналітыкі, візавыя санкцыі – гэта, хутчэй, сімвалічны крок".

Ён мае на мэце падкрэсліць, што ў Беларусі ёсць пэўныя праблемы з правамі чалавека і не ставіць на мэце рашэння гэтай праблемы.Не можна сказаць адназначна, ці сапраўды для беларускіх чыноўнікаў гэтак важна падарожнічаць па Еўропе. Такія краіны як Егіпет ці Турцыя да санкцыяў не далучыліся і там адпачываць чыноўнікі могуць колькі душа прымае. Таму, можна спадзявацца, што афіцыйны Мінск не будзе надта абураны пашырэннем спісаў “неўязных” асобаў. Кажа Дзяніс Мельянцоў:

"Бываюць рэакцыі афіцыйнага Мінска толькі на захады, што закранаюць эканамічнае становішча Беларусі. У адказ на амерыканскія санкцыі 2009 года ўлады амаль разарвалі дыпламатычныя стасункі, скараціўся склад амерыканскай амбасады. Афіцыйны Мінск можа балюча адрэагаваць на эканамічныя санкцыі, але Еўрасаюз проста не здольны ўвесці іх так маштабна,як на, напрыклад, у Іране".

А пакуль што для беларускіх уладаў гэта, як той казаў, сабака брэша, а месяц свеціць.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі