Еўрапейская бяспека: ці знойдуць шляхі, каб адысці ад краю бездані?

Еўрапейская бяспека: ці знойдуць шляхі, каб адысці ад краю бездані?

Міжнародны форум “Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані” пройдзе ў Мінску 7–8 кастрычніка. Гэты форум, які арганізоўвае Савет па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог”, стаў найбуйнейшай у Беларусі экспертнай ініцыятывай. У траўні 2018 года на форуме “Мінскага дыялогу” нават выступіў Аляксандр Лукашэнка.

Чаму менавіта тэма еўрапейскай бяспекі абраная галоўнай на сёлетнім форуме “Мінскага дыялогу”? Хто возьме ўдзел у працы форуму і ці чакаць на ім кіраўніка Беларусі? Ці будуць у межах працы форуму абмяркоўвацца складанасці беларуска-расійскіх адносін і разглядацца патэнцыйныя небяспекі ад “паглыблення інтэграцыі Беларусі і Расіі”?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Яўген Прэйгерман і каардынатар праграмы “Знешняя палітыка Беларусі” Савета па міжнародных адносінах “Мінскі дыялог” Дзяніс Мельянцоў.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі