Вы тут

Медыкі пратэстуюць супраць гвалту сілавікоў па ўсёй краіне

Сотні медыкаў з Бальніцы хуткай дапамогі ў Мінску стаялі ў "ланцугу салідарнасці" / nn.by

Медыкі пратэстуюць супраць гвалту сілавікоў па ўсёй краіне — і ў сталіцы, і ў рэгіёнах (іх акцыі можна пабачыць на відэа). Яны далучаюцца да патрабавання правядзення ў Беларусі сумленных выбараў.

Напярэдадні ў Мінску прайшоў "ланцуг салідарнасці" каля медуніверсітэта. Пасля яго быў затрыманы і збіты лекар-рэаматолаг Багдан Шыльнікоўскі. Ноч ён правёў за кратамі на Акрэсціна, а ўдзень 13 жніўня трапіў у рэанімацыю бальніцы хуткай меддапамогі, паведамляе  TUT.by.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.