Вы тут

Медаль за выратаванне дзіцяці і дапамога марскім коцікам: толькі добрыя навіны

Лыжка мёду на Еўрарадыё

Атрымаць алімпійскі медаль і прадаць яго, каб выратаваць немаўля, або кінуць усё і адправіцца валланцёрам на Востраў цюленяў, дзе ў палоне пластыку гінуць дзясяткі марскіх коцікаў?

Добрае здараецца.

Пераканайцеся самі, прачытаўшы агляд самых добрых, смешных, а часам абсурдных навін на Еўрарадыё.

 

Смартфон без рэкламы

Samsung больш не будзе паказваць рэкламу на смартфонах. Па словах прэзідэнта і кіраўніка мабільнага падраздзялення Samsung Тэ Мун Ро, у карпарацыі прынялі рашэнне адключыць яе ў шэрагу дастасаванняў на тэлефонах. Да іх адносяцца праграма для аплаты Samsung Pay, а таксама ўбудаваны пагодны сэрвіс і Samsung Theme.

"Мы шукалі новыя магчымасці росту ў галіне кантэнту і рэкламных паслуг, такіх як гульні і медыя, каб узмацніць інтэграваны вопыт экасістэмы Galaxy", — растлумачыў топ-менеджар. У той жа час Ро падкрэслівае, што карпарацыя не можа ігнараваць пажаданні карыстальнікаў смартфонаў Samsung.

"Мы зробім усё магчымае, каб даць карысную інфармацыю, якая патрэбна кліентам, з дапамогай пошуку і рэкамендацый у службе кантэнту або ў краме Galaxy", — абяцае прадстаўнік карэйскай карпарацыі. Як мяркуецца, рэклама будзе выдаленая з наступным абнаўленнем сістэмнай абалонкі One UI Software.

Смартфоны / Daniel Romero / Unsplash

Зваршчык, які ператварае металалом ў прадметы мастацтва

У Дагестане зваршчык Нурмагамед Амараў ператварае груду старога металу ў прадметы сучаснага мастацтва. Яго незвычайныя экспанаты дэманстраваліся на персанальнай выставе ў Музеі гісторыі Махачкалы.

Мужчына ператварае ў скульптуры непатрэбныя ці старыя дэталі ад розных транспартных сродкаў і бытавой тэхнікі — гайкі, шрубы, спружыны ад ровара, рашоткі, пруты і іншае.

Героямі яго прац часта становяцца персанажы з мультфільмаў і музыканты. Металічныя фігуры ў чалавечы рост, якія граюць на інструментах, зваршчык можа зрабіць без папярэдняга эскіза. Працы купляюць, але майстар прызнаецца, што яму складана займацца гандлем.

Зваршчык Нурмагамед Амараў / Яўген Косцін
Жалезныя люддзі майстра / Яўген Косцін
Сметніцы з ламачча і каток / Яўген Косцін

Алімпійскі медаль за жыццё дзіцяці

Алімпійская медалістка Токіа-2020 Марыя Андрэйчык з Польшчы прадала медаль, каб аплаціць 8-месячнаму Мілашу аперацыю на сэрцы. Дзяўчына выставіла ўзнагароду на аўкцыён. Калі яе цана паднялася да 125 тысяч долараў, медаль выкупіла сетка польскіх супермаркетаў Zabka. Кампанія заплаціла сродкі за ўзнагароду і на знак падзякі за дабрачыннасць вярнула яе Марыі Андрэйчык.

“Нас вельмі кранула дабрыня польскай спартсменкі. Мы вырашылі выкупіць медаль і пакінуць яго Марыі. Вельмі рады паўдзельнічаць у такой добрай справе", — напісаў польскі супермаркет ў сябе ў твітары.

Супермаркет працягнуў збіраць сродкі на аперацыю для немаўляці, а спартсменка збіраецца выставіць медаль на аўкцыён зноў, каб здолець дапамагчы каму-небудзь яшчэ.

Марыя Андрэйчык / "Фэйсбук"

Выратаванне марскіх коцікаў

Валанцёры выратавалі больш за 60 марскіх коцікаў з пластыкавага палону на Сахаліне. Добраахвотнікі правялі на Востраве цюленяў два месяцы і ўвесь гэты час дапамагалі жывёлам выбрацца з ўпаковачных стужак, здымалі з іх таксама такія прадметы, як вяхотка з ручкай або седала для ўнітаза.

Каб злавіць паланёных у пластык, валанцёры выкарыстоўвалі дроцікі, сачкі або тэлескапічныя шасты.

"Праца на месцы лёжкі патрабуе строгага выканання правілаў бяспекі — гэта важна як для чалавека, так і для жывёл. Усе эксперты не першы год працуюць на лежнях, а валанцёры прайшлі навучанне і падрыхтоўку па аказанні дапамогі цюленям", — паведамілі ў клубе.

Каракаціцы памятаюць усё

Каракаціцы, на адрозненне ад людзей, захоўваюць выразную памяць аб канкрэтных падзеях у старасці. Калі з узростам людзі паступова губляюць здольнасць запамінаць падзеі, якія адбыліся ў пэўны час і ў пэўных месцах, каракаціцы могуць памятаць, дзе і калі адбываліся канкрэтныя падзеі — ажно да апошніх некалькіх дзён жыцця.

Вынікі праведзенага даследавання з'яўляюцца першым сведчаннем існавання жывёлы, памяць аб канкрэтных падзеях якога не пагаршаецца з узростам.

Навукоўцы правялі тэсты памяці з 24 каракаціцамі. Палове з іх было 10-12 месяцаў, а другой — 22-24 месяцы (эквівалентна людзям ва ўзросце 90 гадоў).

"Каракаціцы могуць памятаць, што яны елі, дзе і калі, і выкарыстоўваць гэта, каб прымаць рашэнні аб кармленні ў будучыні. Што дзіўна, дык гэта тое, што яны не губляюць гэтую здольнасць з узростам, нягледзячы на іншыя прыкметы старэння, такія як страта мышачнай функцыі і апетыту", — паведаміла адна з аўтарак даследавання Аляксандра Шнэл з кафедры псіхалогіі Кембрыджскага ўніверсітэта.

Каракаціца звычайная / Hans Hillewaert, CC BY-SA 4.0

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.