Матч брэсцкага "Дынама" і БАТЭ перанеслі на верасень

Матч брэсцкага "Дынама" і БАТЭ перанеслі на верасень

Матч 18-га тура чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе паміж лідарамі — брэсцкім "Дынама" і БАТЭ — перанесены з 18 жніўня на 25 верасня. Такое рашэнне ў аўторак прыняло бюро выканкаму Беларускай федэрацыі футбола. З просьбай аб пераносе выступілі барысаўчане ў сувязі з удзелам каманды ў 3-м кваліфікацыйным раўндзе Лігі Еўропы (матчы з "Сараева" прызначаныя на 8 і 15 жніўня). Прэс-служба АБФФ інфармуе, што рашэнне было прынятае "у інтарэсах нацыянальнай зборнай, шэраг футбалістаў якой выступаюць у складзе барысаўскага БАТЭ".

У першым крузе на "Барысаў-Арэне" брэсцкія дынамаўцы перамаглі з лікам 1:0. Цяпер у іх 39 ачкоў, у БАТЭ 37 і матч у запасе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі