Матацыклістка з Гродна не саўладала з кіраваннем, загінуў яе сын

Матацыклістка з Гродна не саўладала з кіраваннем, загінуў яе сын

Увечары 24 чэрвеня (каля 20-й гадзіны) Пухавіцкім раёне каля вёскі Дукора адбылося трагічнае здарэнне з удзелам матацыклісткі. Жанчына не саўладала з кіраваннем, пасля чаго матацыкл сутыкнуўся з раздзяляльнай агароджай. Загінуў яе 15-гадовы сын, які ехаў у якасці пасажыра. Сама матацыклістка атрымала траўмы рознай ступені цяжкасці, яна знаходзіцца ў бальніцы.

Прэс-служба МУС адзначае, што жанчына і яе сын — жыхары Гродна. Тэлеканал АНТ дадае, што ДТЗ адбылося на трасе Минск — Гомель, на закругленні дарогі, дзе звычайна ёсць вялікая лужына, якая і магла стаць прычынай аварыі. У жанчыны чэрапна-мазгавая траўма, пераломы рэбраў і ключыцы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі