10 сакавіка ў Мінску пачнуць судзіць мастака Алеся Пушкіна

10 сакавіка ў Мінску пачнуць судзіць мастака Алеся Пушкіна

Мастака Алеся Пушкіна пачнуць судзіць у Мінску 10 сакавіка (пачатак а 11-й гадзіне), паведамляюць праваабаронцы. Яго абвінавачваюць у "наўмысных дзеяннях па рэабілітацыі нацызму, учыненых групай асоб" і ў "здзеку з дзяржаўных сімвалаў". Крымінальную справу разгледзіць Мінскі гарадскі суд, суддзя — Алена Шылько.

Пушкін знаходзіцца за кратамі з сакавіка 2021 года. Па версіі Генпракуратуры РБ, мастак "здзейсніў дзеянні, накіраваныя на прапаганду нацызму і дзейнасці беларускіх калабарацыянісцкіх арганізацый". Маецца на ўвазе выстаўленне на выставе ў Гродне партрэта ўдзельніка пасляваеннага беларускага антысавецкага руху Яўгена Жыхара. Крамолу ўбачылі і ў іншых яго творах, акцыях. Напрыклад, у перфомансе ў Кіеве ў сакавіку 2021-га. Алесь Пушкін пасля яго вярнуўся ў Беларусь, ужо ведаючы пра пагрозу крымінальнай справы.

Пушкін прызнаны палітвязнем.

Flowers Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі