Масква адгукнулася на прапанову ЗША пра перамовы з Кіевам

Нагадаем, учора дзяржсакратар ЗША Джон Керы ў тэлефоннай гутарцы з Лаўровым прапанаваў правядзенне на працягу 10 дзён перамоваў з удзелам Расіі, Украіны, ЗША і Еўрасаюза.





Як паведамляе ИТАР-ТАСС, міністр замежных спраў Расіі заявіў, што расійскае кіраўніцтва гатовае разглядаць шматбаковы фармат па ўрэгуляванню сітуацыі ва Украіне. Ён адзначыў, што ў размове з Керы дакладная дата не абмяркоўвалася.





"Мы за тое, каб поўдзень і ўсход Украіны былі б прадстаўленыя на такіх мерапрыемствах", — сказаў Сяргей Лаўроў. Атрымліваецца, што гэта будзе галоўная ўмова пачатку перамоваў Расія — ЗША — ЕС — Украіна.

 

Фота — УНІАН