Маск даручаў адключыць спадарожнікі Starlink, каб сарваць атакі Украіны — CNN

Ілан Маск / Reuters

Ілан Маск / Reuters / Reuters

У 2022 годзе Ілан Маск таемна загадваў адключыць спадарожнікі Starlink, каб сарваць атакі Украіны. Тады ўкраінскія падводныя дроны, нагружаныя выбухоўкай, страцілі сувязь, і іх вынесла на бераг. У выніку была сарваная атака на расійскі ваенна-марскі флот у Севастопалі. Пра гэта, як паведамляе тэлеканал CNN, гаворыцца ў біяграфіі мільярдэра.

Тэлеканал азнаёміўся з урыўкам біяграфіі бізнесоўца, якую напісаў амерыканскі журналіст і пісьменьнік Уолтар Айзэксан. Афіцыйна выданне паступіць у продаж 12 верасня.

У кнізе Айзэксан піша, што Маск прыняў такое рашэнне, баючыся рэакцыі Расіі. Нібыта, ён скантактаваўся з расійскімі чыноўнікамі і быў пасля размовы з імі ўпэўнены, што Расія можа прымяніць у адказ ядзерную зброю.

У жніўні The New Yorker, спасылаючыся на крыніцы ў Пентагоне, пісаў, быццам Маск рэгулярна кансультаваўся з Пуціным наконт вайны ва Украіне. У тым ліку абмяркоўвалася і выкарыстанне Starlink. Сам бізнесовец пацвярджаў толькі адну размову з Пуціным.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі