Вы тут

Маск чыпаваў малпу і навучыў яе гуляць у відэагульні

Ілан Маск / Reuters

Ілан Маск чыпаваў малпу і навучыў яе гуляць у відэагульні. Як піша Bloomberg, нейраімплант у мозг паспяхова ўжывіла кампанія Neuralink. Маск кажа, што малпа "шчаслівая", выдатна сябе адчувае і бавіць час, у тым ліку гуляючы ў камп'ютарныя гульні.

Распрацаваная сістэма здольная працаваць адначасова з некалькімі чыпаванымі малпамі. Відэаролік, які гэта пацвярджае, мусіць з'явіцца ў пачатку вясны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.