Машыністаў цягніка пакаралі за гукавы сігнал на радзіме Лукашэнкі
![Машыністаў цягніка пакаралі за гукавы сігнал на радзіме Лукашэнкі](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/kabina.jpg.webp?itok=NPSUiilt)
Машыністаў цягніка пакаралі за гукавы сігнал на радзіме Аляксандра Лукашэнкі ў Александрыі на Шклоўшчыне. Яны сцвярджаюць, што кнопку націснулі выпадкова. Тым не менш, іх адхілілі ад працы.
Пра гэтую гісторыю распавёў тэлеграм-канал беларускіх чыгуначнікаў. Здарылася яна ў канцы мінулага года. Брыгада з Магілёва вярталася пасля паездкі ў Віцебск, яна ехала ў дызель-цягніку ў якасці пасажыраў, знаходзілася ў задняй кабіне. Сігнал прагучаў, калі цягнік праязджаў Александрыю і працягваўся паўтары хвіліны. Па некаторых звестках, тады на радзіме быў Лукашэнка.
Было праведзена расследаванне. Брыгада трапіла на рамонтныя працы, а кіраўніцтва лакаматыўнага дэпо атрымала вымовы.
![Машыністаў цягніка пакаралі за гукавы сігнал на радзіме Лукашэнкі](/sites/default/files/paragraphs/image/000019fef01ebec561193843258324005627eb707219_1.jpg)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.