Вы тут

Маштабнае адключэнне электрычнасці па ўсходзе краіны: Магілёў, Орша, Шклоў

Маштабны блэк-аўт па Усходняй Беларусі / pixabay.com

Адразу некалькі ТГ-каналаў паведамілі пра маштабнае адключэнне электрычнасці ў Магілёве: амаль ва ўсім горадзе няма святла і мабільнага інтэрнэту. Акрамя таго ўзніклі праблемы з вадой: у некаторых дамах яе няма ўвогуле, у іншых — толькі гарачая.

"Наша Ніва" піша, што ў Магілёве сталі тралейбусы, не працуюць святлафоры і АЗС.

Такая ж сітуацыя склалася ў Оршы, Шклове, Бялынічах, Барані.

Блогер Антон Матолька спасылаецца на непацверджаную інфармацыю, што гэта можа быць звязана з выбухам і пажарам трансфарматара на Лукомльскай ДРЭС. Прэс-служба МНС паведаміла, што падраздзяленні выехалі на барацьбу з пажарам на ДРЭС.

Таксама паведамляюць пра пажары на "Нафтане" і "Паліміры" ў Наваполацку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.