Вы тут

Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі статусу адвакаткі

Марыя Колесава-Гудзіліна

Марыю Колесаву-Гудзіліну пазбавілі статусу адвакаткі. Пра гэта яна паведаміла ў Твітары.

"Скажу словамі Нэльсана Мандэлы: "Быць свабодным — значыць, не проста скінуць з сябе кайданы, але жыць, паважаючы і памнажаючы свабоду іншых". Так і жыву", — піша юрыстка.

Колесава-Гудзіліна стала вядомая найперш як адвакатка са спецыялізацыяй у аўтарскім праве. Пазней удзельнічала шмат у якіх палітычных працэсах. У прыватнасці, абараняла Эдуарда Пальчыса, Яўгена Юшкевіча, Дзмітрыя Папова.

Два тыдні таму яна не прайшла атэстацыю ў кваліфікацыйнай камісіі Мінюсту. 

За апошнія два гады статусу адвакатаў былі пазбаўленыя каля 50 юрыстаў, якія ўдзельнічалі ў "палітычных" працэсах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.