Марыён Барталі выйграла Уімблдон

Сёлетні Уімблдонскі турнір у жаночым адзіночным разрадзе стаў на свой лад сенсацыйным: усе лідары сусветнага тэніснага рэйтынгу выбылі са спаборніцтваў яшчэ да паўфіналу. Пераможца — Марыён Барталі — займае толькі 15-ты радок.



Яе суперніца Сабін Лісіцкі ўвогуле стаіць на 23-м месцы, аднак гэта не перашкодзіла ёй у 1/8 фіналу перамагчы першую ракетку свету Серэну Уільямс. Такім чынам, лідар сусветнага рэйтынгу выляцела з турніру. Няўдача спасцігла і расіянку Марыю Шарапаву, якая таксама прыкра прайграла ў матчы другога кола Мішэль Ларшэр Дэ Брыту з Партугаліі.  



Што да беларускай тэнісісткі Вікторыі Азаранкі, то яна знялася з Уімблдону з-за траўмы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі