Вы тут

Марыя Калеснікава застанецца пад вартай да 8 студзеня

Марыя Калеснікава / Еўрарадыё

Марыі Калеснікавай працягнулі тэрмін утрымання пад вартай да 8 студзеня, паведамляе прэс-служба Віктара Бабарыкі. Раней Следчы камітэт адмовіўся выпусціць яе пад заклад. 

Таксама сёння суд Цэнтральнага раёна Мінска разглядаў скаргу адвакатаў Бабарыкі. Абаронцы абскарджвалі рашэнне, згожна з якім экс-банкір застанецца пад вартай як мінімум да 18 снежня.

Суд прадказальна адмовіў у задавальненні скаргі. Пры гэтым, як заявіў адвакат Дзмітрый Лаеўскі, так і не былі агучаныя канкрэтныя фактычныя абставіны і доказы, якія пацвярджаюць падставы для абранай меры стрымання. Абарона будзе абскарджваць гэтае рашэнне ў Мінгарсудзе.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.