Вы тут

Марціновіч выклаў свой раман “Ноч” для бясплатнага спампоўвання

Фота: 34mag.net

Пісьменнік Віктар Марціновіч выклаў для бясплатнага спампоўвання свой раман “Ноч”. Электронная версія тэксту даступнае на сайце 34mag.net. У папяровым выглядзе кніга выйшла амаль месяц таму і паспяхова прадавалася, а на аўтограф-сесію да аўтара прыйшлі сотні чалавек.

“Табе больш не трэба стаяць у чарзе па кнігу – пампуй яе проста зараз на 34mag без аніякіх згрызотаў сумлення. Яны нагоняць цябе падчас чытання”, — заваблівае аўтар сваіх чытачоў.

Раман “Ноч” — ужо шостая кніга Марціновіча. Яе арыгінальнай мовай стала беларускай (раней пісьменнік напісаў таксама некалькі кніг па-руску і выдаў іх адразу і ў перакладзе на беларускую). Кніга выклікала неадназначную рэакцыю ў чытацкай аўдыторыі, а таксама ў крытыкаў. З апошнімі аўтар увязваўся ў публічную палеміку і пісаў адкрыты ліст у адказ на іх водгукі.