Вы тут

Марадона сёння выйдзе на поле стадыёна ў Брэсце

Фота: Reuters

16 ліпеня Дыега Марадона выйдзе на поле стадыёна ў Брэсце. Старшыня праўлення ФК "Дынама-Брэст" прылятае на адзін дзень у Беларусь. У аэрапорце "Брэст" яго чакаюць а 15-й гадзіне. Праз тры гадзіны пачнецца прэс-канферэнцыя знакамітага аргентынца ў гатэлі "Эрмітаж". А ў 20:45 стартуе матч чэмпіянату Беларусі па футболе паміж брэсцкім "Дынама" і салігорскім "Шахцёрам".

Як інфармуе прэс-служба ФК "Дынама-Брэст" у Twitter, галоўная падзея чакаецца яшчэ да пачатку паядынку: "20:30 — выхад Дыега Марадоны на поле стадыёна". На "Брэсцкім" чакаецца аншлаг (трыбуны змяшчаюць больш за 10 тысяч чалавек).