Маніторынг: па Украіне з Беларусі запусцілі мінімум 631 ракету

Маніторынг: па Украіне з Беларусі запусцілі мінімум 631 ракету

Не менш за 631 ракету запуцілі па Украіне з тэрыторыі Беларусі. Такую статыстыку падае маніторынгавая група,прызнаная ў Беларусі экстрэмісцкім фармаваннем.

Даследчыкі падлічылі ўсе вядомыя ракетныя запускі з Беларусі па Украіне з 24 лютага і выклалі ў інтэрнэт відэаролік. 

Бачна, што да пачатку сакавіка ракетных запускаў было няшмат. Потым ракеты па тэрыторыі Украіны запускалі ў цемры або пры моцнай воблачнасці. Першы пік датуецца 9 сакавіка — там зафіксаваныя мінімум 35 ракетных пускаў. Да пачатку красавіка колькасьць запускаў павялічвалася. Найбольшая колькасць запускаў ракет з Беларусі па Украіне зафіксаваная 1 красавіка — не менш за 56.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі