Маладзечанскі завод падаў у суд на газету за мыла на вяровачцы

Маладзечанскі завод падаў у суд на газету за мыла на вяровачцы

Адміністрацыя завода парашковай металургіі ў Маладзечне падала ў Мінскі абласны эканамічны суд на "Рэгіянальную газету". 

Нагодай стала публікацыя фатаздымка з заводскай прыбіральні, дзе мыла прывязалі на вяровачку, каб не скралі. Фатаздымак быў дасланы ў рэдакцыю чытачом.

Праз некалькі гадзін дырэктар прадпрыемства Алег Тапалаў заявіў, што гэты фотаздымак правакацыя.

Цяпер завод праз суд патрабуе, каб “Рэгіянальная газета” публічна прабачылася і абвергла інфармацыю. Кіраўніцтва прадпрыемства заяўляе, што звесткі, апублікаваныя выданнем, не адпавядаюць рэчаіснасці і могуць адмоўна адбіцца на фінансавых выніках прадпрыемства. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі