Маладая пара ў Гомелі скрала Буду
![Маладая пара ў Гомелі скрала Буду](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/buda-0504-1.jpg.webp?itok=DS84bKGv)
На дэкаратыўную статую Буды паквапілася маладая пара ў Гомелі.
Крадзеж адбыўся тыдзень таму, 28 сакавіка ў 21.15, паведамляе сайт gomel.today. Маладыя людзі забралі драўляную статую, якая стаяла ў падземным пераходзе каля ўнівермага "Гомель".
Праўда, іх дзеянні трапілі на запіс камеры відэаназірання. Цяпер гэтую маладую пару шукае міліцыя.
![Маладая пара ў Гомелі скрала Буду](/sites/default/files/paragraphs/image/buda-0504-2.jpg)
Фота: gomel.today