Вы тут

Максім Знак у СІЗА стварыў каманду “Што? Дзе? Калі?”

Максім Знак / Еўрарадыё

Максім Знак стварыў каманду "Што? Дзе? Калі?" у СІЗА на Валадарскага і просіць дасылаць яму пытанні для трэніровак! Пра гэта паведаміла паэтка і перакладчыца Марыя Мартысевіч, якая трымае ліставанне з палітвязнем.

"Вялікая частка майго ліставання з Максімам Знакам сёння заснаваная на інтэлектуальных гульнях. Ён стварыў каманду з сваіх суседзяў за кратамі, а мы дасылаем яму пытанні. У лютым я скампанавала і адправіла тэматычны пакет "Сцягі". 4 сакавіка Максім напісаў мне справаздачу пра турнір "на хаце", піша Мартысевіч.

Даслаць пытанні на гульню можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2.

Сябра прэзідыўму Каардынацыйнай рады Максіма Знака затрымалі 9 верасня. Яму выставілі абвінавачанне па ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) Крымінальнага кодэкса.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.