Максім Знак пахудзеў у калоніі на 9 кг

Максім Знак пахудзеў у калоніі на 9 кг

У калоніі "Віцьба" палітвязень Максім Знак з часу свайго прыбыцця пахудзеў на 9 кг, піша прэс-служба Віктара Бабарыкі.

"Максім, як і ўсе, заняты на вытворчасці. Скінуў з часу прыезду 9 кг. Ужо відаць. Прычоска як у Брэда Піта (калі ён насіў "вожык")", — піша прэс-служба Бабарыкі.

Паведамляецца, што ў вольны ад працы час Максім Знак чытае, "качаецца", займаецца ёгай у зберагальным рэжыме, вучыць мовы  — завяршае з нямецкай, далей плануе вывучаць польскую, іспанскую, італьянскую, магчыма — кітайскую. 

Юрыст штаба Бабарыкі Максім Знак асуджаны на 10 гадоў за ўдзел у Каардынацыйнай радзе. Суд над ім і Марыяй Калеснікавай быў закрытым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі