Максім Мірны выйшаў у парны паўфінал турніру ў Цынцынаці

Беларускі тэнісіст Максім Мірны і яго іспанскі партнёр Фелісіяна Лопес прайшлі ў паўфінал парнага разраду на турніры ў амерыканскім Цынцынаці. У чвэрцьфінале гэтая пара адолела індыйска-шведскі тандэм Леандэр Паес / Станіслас Ваўрынка3:6, 6:2, 14:12.

Да гэтага беларус і іспанец перамаглі іспанска-уругвайскі дуэт Давід Марэра / Пабла Куэвас7:6 (7:2), 3:6, 10:6, а ў другім раўндзе былі мацнейшымі да італьянцаў Сімона Балелі і Фабіа Фагніні6:3, 6:3.  

За выхад у фінал Мірны і Лопес пазмагаюцца з канадцам Дэніэлам Нестарам і французам Эдуардам Ражэ-Васленам. Нестар, дарэчы, пэўны час гуляў у пары з Мірным.

Фота: sportnaviny.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі