Максім Курцоў у судзе распавёў, як сілавікі распылілі слезацечны газ

Максім Курцоў у судзе распавёў, як сілавікі распылілі слезацечны газ

Максіма Курцова ў судзе Цэнтральнага раёна асудзілі на 12 сутак, прызнаўшы вінаватым у парушэнні парадку правядзення вулічнай акцыі і непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі. 

На судзе супраць яго сведчыў камадзiр падраздзялення мiнскага АМАПу Хомiч. Па яго словах, міліцыянты ўвесь час прасілі "групу асобаў" зняць маску, у тым ліку ў тралейбусе.  

Курцоў паведаміў, што ён не быў у масцы, а у тралейбусе тыя, хто яго затрымлiваў, распылiлi газ. Ён папрасіў паказаць вiдэа, дзе на ім можна пабачыць маску. Аднак Хоміч такога відэа не мае. 

Тым не менш суддзя цалкам прызнаў Курцова вінаватым. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі