Макрон назваў "Russia Today" і "Спутник" органамі прапаганды

Макрон назваў "Russia Today" і "Спутник" органамі прапаганды

Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон абвінаваціў расійскія дзяржаўныя інфармагенцтвы "Russia Today" і "Спутник" у распаўсюдзе фальшывых навінаў і прапаганды на травеньскіх выбарах у Францыі. Гэтую заяву ён зрабіў 29 траўня на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Па словах Макрона, гэтыя медыі з'яўляюцца "органамі ўплыву і прапаганды" і "паводзяць сябе як структуры ўрада", перадае Радыё "Свабода".

Дарэчы, гэта была першая сустрэча Макрона і Пуціна пасля перамогі новага французскага прэзідэнта на выбарах 7 траўня. Напярэдадні другога туру выбараў каманда Макрона заяўляла, што дзеянні расійскіх хакераў і дэзінфармацыя скіраваныя на тое, каб сарваць яго кампанію на карысць лідаркі праварадыкальнага "Нацыянальнага фронту" Марын Лё Пэн. На прэс-канфэрэнцыі 29 мая Пуцін падкрэсліў, што Масква не ўмешвалася ў прэзідэнцкія выбары ў Францыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі