Вы тут

Макей знаходзіцца з візітам у Германіі, а Лукашэнка збіраецца ў Казахстан

Уладзімір Макей у Берліне / twitter.com/belarusmid

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей знаходзіцца з працоўным візітам у Германіі. Як інфармуе ў Twitter прэс-служба МЗС нашай краіны, у яго "насычаная двухдзённая праграма важных сустрэч і мерапрыемстваў у Берліне". Візіт працягнецца да 22 кастрычніка. Падрабязнасці яго праграмы пакуль невядомыя.

Тым часам стала вядома пра планы Аляксандра Лукашэнкі наведаць Казахстан. Афіцыйны візіт запланаваны на 24-25 кастрычніка. Адбудзецца сустрэча Лукашэнкі ў Нур-Султане з прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым. Гаворка пойдзе і пра двухбаковыя дачыненні краін, і пра "супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў і на міжнародных пляцоўках". У Нур-Султане пройдзе казахстанска-беларускі бізнес-форум, адкрыецца новы комплекс будынкаў беларускай дыпламатычнай місіі, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.