Макей у ЗША заявіў пра недапушчальнасць санкцый супраць Беларусі (відэа)

Міністр замежных спраў Беларусі гаварыў пра тое, што свет імкліва развіваецца, тэмп глабалізацыі вельмі хуткі. У выніку сучаснае чалавецтва не паспявае за ім у сваім развіцці. З-за гэтага, лічыць Уладзімір Макей, нараджаюцца праблемы палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага плана. Для іх пераадолення неабходна стварыць новыя механізмы, якія ўлічвалі б новы глабальны парадак.



Макей, як кіраўнік беларускай дэлегацыі, прапанаваў у якасці аднаго з элементаў такога глабальнага парадку разгледзець умацаванне ролі дзяржавы. У сувязі з гэтым ён сказаў аб недапушчальнасці ўжыцця санкцый у адносінах да такіх краін, як Беларусь альбо Куба, "народы якіх імкнуцца пабудаваць моцную дзяржаву", паведамляе прэс-служба МЗС нашай краіны.
 

Фота — mfa.gov.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі