Вы тут

Макей сустрэнецца з Лаўровым: "Абмяркоўваем усе пытанні, нават самыя гарачыя"

Reuters

Міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей сустрэнецца 27 траўня ў Маскве з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым. "Мы з ім абмяркоўваем усе пытанні, уключаючы і самыя гарачыя", — сказаў Макей журналістам, адказваючы на пытанне, ці будзе абмяркоўвацца тэма нафты, перадае БЕЛТА.

Кіраўнік МЗС Беларусі падкрэсліў, што яны з Лаўровым "заўсёды шчыра і адкрыта абмяркоўваюць усе пытанні, звязаныя з нашым двухбаковым супрацоўніцтвам", і заклікаў не шукаць у блізкай сустрэчы "нейкі падвох, падаплёку".

Раней Еўрарадыё паведамляла, што ў Крамлі спадзяюцца на двухбаковую сустрэчу на саміце ЕАЭС у Нур-Султане, які пройдзе 29 траўня, лідараў Беларусі і Расіі Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна. Па словах прэс-сакратара Пуціна Дзмітрыя Пяскова, чакаецца, што прэзідэнты абмяркуюць намер Беларусі пачаць закупляць нафту ў Казахстана.