Макей патлумачыў рознагалоссі з Расіяй “павярхоўнай штучнай бухгалтэрыяй”

Макей патлумачыў рознагалоссі з Расіяй “павярхоўнай штучнай бухгалтэрыяй”

Нягледзячы на “брацкія адносіны”, спрэчкі і рознагалоссі ў адносінах з Расіяй пэрыядычна ўзьнікаюць з-за “павярхоўнай бухгалтэрыі”, заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрвію японскай тэлерадыёкампаніі NHK і заклікаў “не разглядаць гэтыя рэчы як трагічныя”.

Тэкст інтэрв’ю апублікаваны 29 снежня на сайце МЗС.

Характарызуючы цяперашні стан беларуска-расійскага ўзаемадзеяння, Макей адзначыў, што Беларусь і Расея маюць “цесныя адносіны ва ўсіх сферах і галінах”, але гэта, “на жаль, не азначае, што паміж дружалюбнымі дзяржавамі не могуць узнікаць спрэчкі і рознагалоссі”.

“На наша вялікае шкадаванне, часам у нашых адносінах з’яўляюцца моманты, звязаныя, я б сказаў, з павярхоўнай штучнай бухгалтэрыяй, калі падлічваецца, хто і колькі паклаў на шалі ў той ці іншай сферы супрацоўніцтва і хто каму вінен”, — сказаў Макей.

Тым не менш, Макей адзначыў, што “не трэба разглядаць гэтыя рэчы як трагічныя”, і падкрэсліў што Беларусь мае намер “працягваць курс на далейшае паглыбленне і разьвіццё адносінаў з Расійскай Федэрацыяй”.

Пры гэтым ён яшчэ раз падкрэсліў:  “Беларусь, як любая незалежная дзяржава, імкнецца праводзіць і праводзіць знешнюю палітыку, гандлёва-эканамічную палітыку кіруючыся абсалютна ўласнымі нацыянальнымі інтарэсамі. Мы кіруемся ў нашай палітыцы тым, што неабходна нашай краіне, што важна для нашага народа”.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі