Магілёўскі чыноўнік фіктыўна афармляўся ў школу настаўнікам

Як паведамляе БелаПАН, чыноўніка падазраюць у тым, што ў саўдзеле са службовымі асобамі сярэдняй школы горада ён учыніў раскраданне шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.



На працягу чатырох навучальных гадоў, у 2010-2013 гадах, мужчына афармляўся ў школу на працу па сумяшчальніцтве настаўнікам факультатыўных заняткаў. Пры гэтым фактычна заняткі з навучэнцамі ён не праводзіў. У школе афармлялася фіктыўная службовая дакументацыя. Паводле яе, чыноўніку налічылі заробку на агульную суму каля 22 мільёнаў рублёў.



Згодна з законам, чыноўніку пагражае абмежаванне волі на тэрмін ад двух да пяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю ці пазбаўленне волі на тэрмін ад трох да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.



Фота — mail.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі