Мадонна звернецца да фэнаў праз дадатак для гей-знаёмстваў

Мадонна пагаворыць с фэнамі праз дадатак для гей-знаёмстваў Grindr. Такі шанец у гонар дня закаханых атрымаюць 5 чалавек. Для гэтага трэба прадставіць пародыю на вокладку новага альбома спявачкі "Rebel Heart", які выйдзе 9 сакавіка.


Выданне Digital Spу паведамляе, што свой варыянт вокладкі прыхільнікі мусяць пазначыць хэштэгам #LivingForLove і размясціць яго ў сваім профілі Grindr не пазней за поўнач 14 лютага. Затым Мадонна абярэ 5 прац, якія ёй спадабаюцца. Пераможцы атрымаюць копіі дыска з аўтографамі спявачкі.


Нагадаем, альбом "Rebel Heart" быў зліты ў інтэрнэт за 2 месяцы да прэм'еры. Мадонна назвала такі крок вараў "тэрарызмам" і паабяцала, што не толькі скрадзеныя трэкі складуць кружэлку. Да таго ж, спявачка падарыла 6 трэкаў фэнам, выклаўшы іх на iTunes для спампоўкі.

Паводле lenta.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі