Вы тут

Мадэлька плюс-сайз зарэзервавала сабе месца на Паўночных могілках

Яўгенія Цюленева. Фота з архіву

Мадэлька плюс-сайз Яўгенія Цюленева зарэзервавала сабе месца на Паўночных могілках Мінска. Пра гэта яна напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку і адзначыла, што ёй адвялі кавалачак зямлі 1,2 метра замест стандартнага 1 метра, маўляў, “мадэлі плюс-сайз аднаго метра замала".

У інтэрв’ю “Нашай Ніне” мадэлька патлумачыла, што на Паўночных могілках у яе пахаваныя бабуля і дзядуля. Яўгенія прыгадвае, як складана было дамагчыся іх пахавання побач. Таму яна ў свае “30 з хвосцікам” вырашыла загадзя зарэзерваваць сабе месца. Калі надыдзе час, яе сям’я не будзе думаць, дзе шукаць месца пахавання.

Участак на пахаванне каштуе 1500 рублёў. Яўгенія лічыць гэта добрым укладаннем грошай. Таксама маладая жанчына думае, як ёй добраўпарадкаваць месца свайго будучага пахавання, бо яна “фанатка могілак”