Мацвіенка прапанавала напоўніць Саюзную дамову Беларусі і Расіі новым зместам

Мацвіенка прапанавала напоўніць Саюзную дамову Беларусі і Расіі новым зместам

Саюзную дамову Беларусі і Расіі трэба напоўніць новым зместам, адпаведным выклікам і новым магчымасцям сённяшняга дня. Пра гэта спікер расійскага Савета Федэрацыі Валянціна Мацвіенка заявіла ў сераду на сустрэчы са старшынёй беларускага Савета Рэспублікі Міхаілам Мясніковічам, паведамляе РІА "Новости".

Па словах Мацвіенка, калі паміж краінамі і ўзнікаюць нейкія праблемы, дык яны вырашаюцца "ў рабочым парадку, у нас няма невырашальных пытанняў".

У сваю чаргу Мясніковіч падкрэсліў важнасць міжпарламенцкай супрацы паміж дзяржавамі, а таксама "пытанні гарманізацыі заканадаўства, каб своечасова здымаць магчымыя існуючыя бар'еры".

Нагадаем, што сёння праходзіць нефармальная сустрэча Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна ў Валаамскім манастыры. Мяркуецца, што адной з тэмаў іх сустрэчы будзе менавіта інтэграцыя і лёс Саюзнай дзяржавы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі