Лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі прызначылі на 26 лютага

Лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі прызначылі на 26 лютага

Лёсаванне футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе прызначылі на 26 лютага. Мерапрыемства пройдзе ў сталічным Доме футбола і пачнецца а 12-й гадзіне. Трансляцыю будзе весці сайт abff.by.

Вядома, што першы тур пачнецца 30 сакавіка, апошні матч пройдзе 2 снежня. У вышэйшай лізе 16 каманд — БАТЭ, мінскае “Дынама”, салігорскі “Шахцёр”, брэсцкае “Дынама”, “Тарпеда-БелАЗ”, гродзенскі “Нёман”, “Слуцк”, “Віцебск”, “Гарадзея”, “Гомель”, “Іслач”, “Дняпро”, “Крумкачы”, “Мінск”, “Прамень”, “Смалявічы”. Да пачатку першынства гэтыя каманды павінны атрымаць ліцэнзію Беларускай федэрацыі футбола.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі