Лёс муміі Леніна вырашыць рэферэндум?

У бліжэйшым часе ў Расіі можа адбыцца рэферэндум, які вырашыць лёс муміі Леніна і маўзалея. Такую думку выказаў кіраўнік справамі прэзідэнта Расіі Уладзімір Кожын. “Натуральна, некропаль у цэнтры краіны — нонсенс. Але быць яму там ці не, няхай вырашаюць іншыя. Найлепшы спосаб для гэтага — рэферэндум. І вось калі 80% скажуць, што цела Леніна трэба закапаць, тады і трэба прымаць нейкія рашэнні. Не раней”, — зазначыў Кожын.

Чыноўнік таксама паведаміў, што выдаткі на кансервацыю і ахову муміі складаюць некалькі дзесяткаў мільёнаў за год.

NovoNews

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі