Ляхавіцкія ратавальнікі выратавалі буслоў, якія танулі ў рацэ

Ляхавіцкія ратавальнікі выратавалі буслоў, якія танулі ў рацэ

Ляхавіцкія ратавальнікі дасталі буслоў, якія танулі ў рацэ Ведзьме, піша "Ляхавіцкі веснік"

Здарэнне адбылося 2 жніўня. Ратавальнікам затэлефанавала ўсхваляваная жанчына і паведаміла пра няшчасны выпадак з птушкамі. Прыбыўшы на месца, супрацоўнікі МНС пабачылі, што знясіленыя птушкі ледзьве трымаліся на вадзе.

Усіх буслоў выратавалі з вады і перадалі ветлабараторыі. Там птушкі набяруцца сіл, пасля чаго іх выпусцяць на волю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі