Лябедзька пакрытыкаваў Статкевіча і Севярынца

Пасля перапынку Кангрэс дэмакратычных сілаў аднавіў сваю працу.
Першым выступіў старшыня нацыянальнага камітэта палітрады Анатоль Лябедзька. Ён пакрытыкаваў Міколу Статкевіча і Паўла Севярынца, а таксама іх прыхільнікаў за спробу парушыць парадак дня.

Нагадаем, Статкевіч, якога падтрымаў Севярынец, прапанаваў першым чынам прыняць стратэгію дэмсілаў, а потым займацца разглядам іншых пытанняў.

Пасля галасавання прапанова былога палітвязня не прайшла, але за яе выступіла амаль палова дэлегатаў.

Лябедзька адзначыў, што такія прапановы трэба было ўносіць напярэдадні Кангрэсу, а не ў дзень яго правядзення.

Нагадаем, Мікола Статкевіч і Павел Севярынец выйшлі на волю 22 траўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі