Ля берагоў Японіі здарылася новы магутны землятрус

Магутны землятрус магнітудай 8,5 бала адбыўся 30 траўня ля берагоў Японіі. Пра здарэнне паведаміла метэаслужба краіны, якая ажыццяўляе маніторынг сейсмічнай актыўнасці. Інфармацыю пра здарэнне пацвердзіла і сейсмічная служба ЗША.

Эпіцэнтр землятрусу знаходзіцца непадалёк ад выспаў Агасавара, размешчаных на поўдзень ад японскай сталіцы. Глыбіня падземнага штуршка — 590 км.

Пагрозу цунамі не абвяшчалі, паведамляюць замежныя СМІ.

Нагадаем, што чатыры гады таму, у сакавіку 2011 года ля берагоў Японіі таксама адбыўся моцны землятрус. Ён выклікаў цунамі, які прывёў да маштабных разбурэнняў. Афіцыйная колькасць ахвяраў бедства набліжалася да 16 тысяч чалавек. У выніку стыхійнага бедства здарылася аварыя на атамнай электрастанцыі “Фукусіма-1”, што прывяло да ўцечкі радыяцыі.

Фота з архіву

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі