Лукашэнку запрасілі ў Кіеў на інаўгурацыю Парашэнкі, а Пуціна — не

Пра гэта інфармуе БелаПАН са спасылкай на прэс-сакратара МЗС Украіны Яўгена Перабійніса. Украінскі чыноўнік паведаміў, што адказу ад беларускага боку пакуль няма, таму не вядома, хто будзе прадстаўляць нашу краіну.





Па словах Перабійніса, ужо каля дваццаці кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў пацвердзілі свой удзел у інаўгурацыі. У прыватнасці, на мерапрыемстве плануюць прысутнічаць прэзідэнт Польшчы Браніслаў Камароўскі, Літвы — Даля Грыбаўскайтэ, віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн, кіраўнік МЗС Швейцарыі Дзідзье Буркхальтэр, прэзідэнт ЕўраСавета Герман ван Рампей, генеральны сакратар АБСЕ Ламберта Заньер.





Расія запрошаная на інаўгурацыю на ўзроўні прадстаўніка амбасады ў Кіеве.





Фота — ria.ru