Лукашэнку паказалі новыя падручнікі і тэхналогію з малюнкамі, якія ажываюць

Лукашэнку паказалі новыя падручнікі і тэхналогію з малюнкамі, якія ажываюць

У Беларусі ўсе вучэбныя праграмы для сярэдняй школы абновяць да 1 верасня. Пра гэта 26 чэрвеня Аляксандру Лукашэнку паведаміў міністр адукацыі Ігар Карпенка. Паводле яго слоў, гэтая праца амаль завершаная. Аднак, з аб’ектыўных прычын, пад гэтыя новыя праграмы не па ўсіх дысцыплінах сёлета паспеюць распрацаваць падручнікі. Карпенка паабяцаў, што змест падручнікаў прааналізуюць і прымуць рашэнне, што трэба перанесці з іх у новыя, інфармуе БЕЛТА.

Лукашэнка з ім пагадзіўся, сказаў, што трэба выбраць тыя падручнікі, якія трэба замяніць у першую чаргу. “Астатнія пакуль пакінуць, выдаўшы рэкамендацыі”, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандру Лукашэнку паказалі адзін з сігнальных асобнікаў новых падручнікаў, а таксама сучасную тэхналогію “малюнкаў, якія ажываюць”. Ён выказаў меркаванне, што “шкадаваць грошай на падручнікі нельга”, што іх афармленне павінна быць прыгожым і грунтоўным.

У пятніцу Лукашэнка наведае 61-ю мінскую школу, сустрэнецца са школьнікамі з розных рэгіёнаў Беларусі, адкажа на іх пытанні.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі