Лукашэнка сёння будзе адказваць на пытанні школьнікаў

Лукашэнка сёння будзе адказваць на пытанні школьнікаў

У пятніцу, 26 траўня, Аляксандр Лукашэнка наведае 61-ю мінскую сярэднюю школу ў Першамайскім раёне. Яго візіт прымеркаваны да блізкага завяршэння навучальнага года. Як інфармуе БЕЛТА, сустрэча Лукашэнкі са школьнікамі атрымае назву “Моладзь. Погляд у будучыню”. Як чакаецца, кіраўнік дзяржавы адкажа на пытанні прысутных, паслухае іх меркаванні на розныя тэмы, прапановы.

Адзначаецца, што на сустрэчы будуць каля 300 чалавек з Мінска і з рэгіёнаў нашай краіны. Гэта найлепшыя школьнікі ва ўзросце 12-17 гадоў, якія адзначыліся не толькі ў вучобе, але і ў культурным, творчым, спартыўным, грамадскім жыцці, з’яўляюцца ініцыятарамі сацыяльна значных праектаў і ініцыятываў.

Таксама Аляксандр Лукашэнка азнаёміцца з развіццём сістэмы агульнай сярэдняй адукацыі, паглядзіць выставу дасягненняў “Лідарскія арыентыры — формула поспеху”.

Лукашэнка сёння будзе адказваць на пытанні школьнікаў
Фота: sch61.minsk.edu.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі