Лукашэнку назвалі "заснавальнікам ракетабудавання ў Беларусі"

Лукашэнку назвалі "заснавальнікам ракетабудавання ў Беларусі"

Аляксандр Лукашэнка пакінуў аўтограф на першай беларускай зенітнай кіраванай ракеце. 22 траўня ён наведаў доследна-выпрабавальны ўчастак прадпрыемства ў Мачулішчах, якое займаецца распрацоўкай, вырабам, мадэрнізацыяй узбраення і ваеннай тэхнікі, у тым ліку "высокатэхналагічнай прадукцыі падвойнага прызначэння". Гаворка ішла пра ракетнае ўзбраенне айчыннай вытворчасці. Пуск згаданай ракеты сёлета быў здзейснены з мадэрнізаванага ў нашай краіне зенітна-ракетнага комплексу "Бук".

"Вы — заснавальнік ракетабудавання ў Беларусі", — сказаў хтосьці з прысутных Лукашэнку, калі ён распісваўся на ракеце. "Хацелася б на тваім "Паланэзе" трохсотым распісацца", — сказаў кіраўнік дзяржавы. Лукашэнка меў на ўвазе распрацоўку і выпрабаванне адпаведнай беларускай ракеты, якая можа наносіць удары па аб'ектах на адлегласці 300 кіламетраў, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

Лукашэнку назвалі "заснавальнікам ракетабудавання ў Беларусі"
@pul_1
Лукашэнку назвалі "заснавальнікам ракетабудавання ў Беларусі"
Падарунак для Лукашэнкі / @pul_1
Лукашэнку назвалі "заснавальнікам ракетабудавання ў Беларусі"
Падарунак для Лукашэнкі / @pul_1

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі