Вы тут

Лукашэнкі гулялі ў хакей: у Аляксандра 4 балы, у Мікалая — 3

Фота: БЕЛТА

Увечары 3 студзеня на "Чыжоўка-Арэне" ў матчы XV Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея каманда Беларусі выйграла ў зборнай Міжнароднай федэрацыі хакея — 13:7 (2:2, 6:2, 5:3). Аляксандр Лукашэнка закінуў адну шайбу і зрабіў тры галявыя перадачы — 4 ачкі. Яго малодшы сын Мікалай у чацвер згуляў паядынак фінальнага этапу "Залатой шайбы" ў дывізіёне А ў старэйшай узроставай групе. Мінскія "Грыфоны" разграмілі жлобінскі "Металург" — 12:3. Мікалай Лукашэнка закінуў дзве шайбы і зрабіў адну выніковую перадачу — 3 ачкі.

Рэспубліканскія тэлеканалы рабілі жывыя ўключэнні з "Чыжоўка-Арэны". Можна было падумаць, што гэта галоўная падзея дня.

Фота: sb.by

Больш важных і цікавых навінаў у праграме "Петарда" 3.01: