Вы тут

Лукашэнка: Зяленскі прасіў нейкай падтрымкі

Уладзімір Зяленскі / Reuters

23 жніўня Аляксандр Лукашэнка і прэм'ер-міністр Сяргей Румас абмеркавалі пытанні беларуска-украінскага супрацоўніцтва. "У нас, здаецца, і з Украінай нядрэнныя зараз дачыненні,гаварыў кіраўнік дзяржавы. — Мы размаўлялі з прэзідэнтам [Уладзімірам Зяленскім]. Яны прасілі нейкай падтрымкі. Як мы, аказваем — не аказваем?".

На жаль, ні ў справаздачы з сустрэчы на сайце Аляксандра Лукашэнкі, ні ў сюжэце тэлеканала АНТ няма падрабязнасцяў пра тое, якой менавіта падтрымкі прасіла ўкраінскае кіраўніцтва. Падчас размовы з Румасам Лукашэнка згадаў нейкія праблемы з транзітам праз Украіну ў гандлі з Грузіяй. Беларускі кіраўнік лічыць, што тут "нашы недапрацоўкі", бо малаверагодна, каб украінцы стваралі перашкоды. "Бо ім жа таксама выгадна, гэта транзітная краіна...", — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Як вядома, Лукашэнка і Зяленскі пакуль не сустракаліся, размаўлялі толькі па тэлефоне. Беларускі кіраўнік запрасіў украінскага прэзідэнта ў нашу краіну, і атрымаў такое ж запрашэнне — восенню ў Жытоміры пройдзе II Форум рэгіёнаў Украіны і Беларусі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.