Лукашэнка звольніў начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УС

Андрэй Некрашэвіч / АНТ
Андрэй Некрашэвіч / АНТ

Аляксандр Лукашэнка сваім указам звольніў генерал-маёра Андрэя Некрашэвіча з пасады начальніка Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл, паведамляе БЕЛТА.

Некрашэвіча звольнілі ў запас па ўзросце з правам нашэння вайсковай формы адзення і знакаў адрознення. 1 студзеня 2023-га яму споўніцца 55 гадоў.

Дарэчы, яго звальненне супала з тым, што на мінулым тыдні ў беларускім войску прайшла "раптоўная праверка боегатоўнасці" па даручэнні Лукашэнкі. Кіраваў ёй дзяржсакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі