Вы тут

Лукашэнка звернецца з пасланнем "да народа і парламента" 27 студзеня?

Прамаўляе Аляксандр Лукашэнка / З архіву Еўрарадыё

Аляксандр Лукашэнка, магчыма, звернецца з пасланнем "да народа і парламента" 27 студзеня. Менавіта на гэты дзень яго ўказам у Мінску склікаюцца пазачарговыя сесіі Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У паведамленні прычына не называецца.

Аднак зварот Лукашэнкі анансаваўся яшчэ ў снежні мінулага года. Ён тады гаварыў, што "народ павінен ведаць шляхі развіцця і планы дзяржаўнай улады па іх рэалізацыі". Аляксандр Лукашэнка папярэджваў чыноўнікаў: "Нам спакойнага жыцця не будзе". Як вядома, ідзе падрыхтоўка да канстытуцыйнага рэферэндума, прызначанага на 27 лютага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.