Вы тут

Лукашэнка зрабіў прагноз на прэзідэнцкія выбары ва Украіне

Пётр Парашэнка і Аляксандр Лукашэнка / president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка ўважліва сочыць за прэзідэнцкай выбарчай гонкай ва Украіне. На яго думку, украінская сітуацыя сёння нагадвае Беларусь у сярэдзіне 1990-х гадоў, калі кіраўніком дзяржавы нечакана стаў Лукашэнка. 

Такую паралель ён прывёў, абмяркоўваючы феномен артыста Уладзіміра Зяленскага ў прэзідэнцкай гонцы ва Украіне. Лукашэнка параіў украінцам пашукаць прычыны гэтага ва ўнутранай сітуацыі. 

"Але прэзідэнтам будзе Парашэнка", — нечакана дадаў ён. Беларускі кіраўнік мяркуе, што калі ў другі тур выйдуць Пётр Парашэнка і Зяленскі, то за цяперашняга кіраўніка дзяржавы будуць агітаваць усе астатнія кандыдаты на прэзідэнцкую пасаду.