Вы тут

Лукашэнка зняў з пасады міністра юстыцыі і прызначыў новага — з МУС

Сяргей Хаменка / СТБ

Аляксандр Лукашэнка зняў з пасады міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага. Пра гэта ён заявіў у панядзелак. Сліжэўскі займаў сваю пасаду са снежня 2011 года. А да таго ён быў начальнікам упраўлення грамадскіх аб'яднанняў Мінюста.

Пры Алегу Сліжэўскім адбылася "зачыстка" грамадзянскай супольнасці Беларусі.

Лукашэнка прызначыў новага міністра юстыцыі — Сяргея Хаменку, які быў намеснікам міністра ўнутраных спраў. Яму 55 гадоў. Хаменка — ураджэнец Данецкай вобласці Украіны. У 1987 годзе скончыў Арджанікідзаўскую вучэльню МУС СССР, у 1997 годзе — Ваенную акадэмію ў Маскве, у 2009 годзе Ваенную акадэмію Беларусі. З 2014-га ачольваў Дэпартамент аховы МУС. Намеснікам міністра ўнутраных спраў стаў у канцы 2019 года. Як бачым, новы міністр юстыцыі не мае профільнай юрыдычнай адукацыі. Затое ён кіруе Беларускай асацыяцыяй міні-футболу.

Алег Сліжэўскі / БЕЛТА

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.